Выйшаў «Беларускі Праваслаўны каляндар» на 2019 год

30 декабря 2018

BPK_2019.jpgУ выдавецтве мінскага Петра-Паўлаўскага сабора чарговая навінка —«Беларускі Праваслаўны каляндар» на 2019 год, падрыхтаваны Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў. Выданне складаецца з традыцыйнай каляндарнай часткі і іменаслова, а таксама дадатку з каляровымі ўклейкамі.

Дадатак утрымлівае чатыры раздзелы. Першы прысвечаны 35-годдзю Сабору Беларускіх святых. У ім прыводзіцца кароткае жыццеапісанне і Слова на Узнясенне Гасподняе свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, у перакладзе на сучасную беларускую мову. Другі раздзел «З гісторыі Мінскага архіерэйскага дома» прысвечаны 225-годдзю заснавання Мінскай епіскапскай кафедры. На аснове шырокага кола крыніц раскрываецца гісторыя падвор’я Мінскіх архіерэяў з моманту яго заснавання (1799) і да знішчэння ў пачатку 1930-х гадоў. З выкарыстаннем архіўных дакументаў асветлены малавядомыя старонкі гісторыі Крыжовай царквы, жылых памяшканняў, іншых пабудоў і іх насельнікаў. Наступны раздзел прысвечаны адлюстраванню тэмы святасці зямлі Беларускай у мастацкай творчасці. Чарговы мастацкі пленэр, які адбыўся ў Маладзечанскай епархіі летам 2018 года, раскрывае ў мастацкіх вобразах асноўныя вехі жыцця і служэння блажэннай Валянціны Мінскай, паказвае прыгажосць тых мясцінаў, дзе яна ўзрастала і ўмацоўвалася ў духу веры. У раздзеле «Асабліва шанаваныя іконы Маці Божай у Беларусі» складальнікі прыводзяць кароткую інфармацыю пра Багародзічныя іконы, месца і час іх яўлення, сучаснае знаходжанне. Гэтая інфармацыя адрасавана прыхаджанам, краязнаўцам, яна можа стаць штуршком для пошуку больш падрабязных звестак пра шанаваныя іконы, у тым ліку пра тыя, што зніклі ў часы ліхалецця.

Мінскі Петра-Паўлаўскі сабор /  Pravminsk.by 

События

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
26 27 28 29 30 1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31 1 2 3 4 5 6